Аб правядзенні 23.05.2023 года пазачарговага агульнага сходу акцыянераў ААТ «Гроднапрамбуд»

Аб'яўленне

аб правядзенні 23.05.2023 года пазачарговага агульнага сходу акцыянераў ААТ «Гроднапрамбуд»

       ААТ «Гроднапрамбуд» паведамляе сваім акцыянерам аб правядзенні 23 мая 2023 года пазачарговага агульнага сходу акцыянераў.

                 Павестка:

Аб падачы ў эканамічны суд Гродзенскай вобласці заявы даўжніка ААТ «Гроднапрамбуд» аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве).
Аб унясенні змяненняў у статут ААТ «Гроднапрамбуд».


       Сход адбудзецца па месцы знаходжання Таварыства: г.Гродна, пр-кт Касманаўтаў, 52, 5 паверх, актавая зала, пачатак у 14.00 гадзін.

            З праектам рашэння сходу акцыянеры могуць азнаёміцца па паказаным вышэй адрасе (каб. 207) у працоўныя дні з 15 маяя па 22 мая  з 13.00 да 17.00ч., а ў дзень правядзення сходу – у актавай зале.

       Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу будзе праводзіцца з 13.00 да 13.45ч. у дзень і па месцы правядзення сходу па прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу, а прадстаўнікоў акцыянераў - па даверанасці.

   Спіс акцыянераў для ўдзелу ў сходзе будзе складзены на падставе звестак рэестра акцыянераў па стане на 15 мая 2023 года.

     

      Назіральны савет ААТ «Гроднапрамбуд»

Размер шрифта Аа Аа Аа
Цвета сайта ц ц ц
Выключить изображения