Аб выплаце дывідэнтаў па акцыях за 2021 год

АПЕРАТЫЎНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

Аб выплаце дывідэндаў па акцыях

Адкрытае акцыянернае таварыства «Гроднапрамбуд», размешчанае па адрасе: 230003, г.Гродна, пр-т Касманаўтаў, 52, паведамляе, што на агульным сходзе акцыянераў, які адбыўся 16 сакавіка 2022 года, было прынята  рашэнне аб выплаце дывідэндаў за 2021 год.

Дывідэнды, налічаныя на адну (простую) акцыю за 2021г., складаюць - 0,006015015 рублёў, разлічаныя ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2005 № 637.

Выплату дывідэндаў за 2021 год зрабіць:

на акцыі, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці і перададзеныя ў гаспадарчае вядзенне рэспубліканскаму унітарнаму прадпрыемству «Белбудцэнтр» - кіруючай кампаніі холдынгу «БЕЛБУДЦЭНТР-ХОЛДЫНГ» і ў абласны бюджэт – да 20 красавіка 2022 года,
на акцыі для фізічных асоб – з 11 мая 2022г. па 30 лістапада 2022 года.
Выплата дывідэндаў для фізічных асоб будзе рабіцца на карт-рахунак акцыянера або ў касе таварыства па прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу, па адрасе: г.Гродна, пр-т Касманаўтаў, д.52, 2-гі паверх, каб.209 з 8.00 да 17.00 гадзін (перапынак на абед з 12.00 да 13.00 гадзін). Па пісьмовай заяве акцыянера дывідэнды высылаюцца паштовым пераводам або пералічваюцца на яго рахунак у банку.
 

Размер шрифта Аа Аа Аа
Цвета сайта ц ц ц
Выключить изображения