Пра кампанію

Сёння ААТ "Гроднапрамбуд" уяўляе сабой шматпрофільную будаўнічую кампанію, якая выконвае больш як 90 працэнтаў работ сіламі падраздзяленняў таварыства з прымяненнем матэрыялаў і вырабаў, вырабленых на ўласнай вытворчай базе.

Адкрытае акцыянернае таварыства "Гроднапрамбуд" з'яўляецца правапераемнікам арэнднай будаўніча-мантажнай фірмы "Гроднапрамбуд", пераўтворанай з вытворча-мантажнага аб'яднання "Гроднапрамбуд", утворанага ў выніку рэарганізацыі трэста № 11 у 1978 годзе.

Адлік часу вытворчай дзейнасці Таварыства вядзецца з кастрычніка 1944 г., калі быў створаны абласны будаўнічы трэст для аднаўлення народнай гаспадаркі Рэспублікі пасля вайны.

За 70 гадовую гісторыю сваёй дзейнасці на будаўнічым рынку ААТ «Гроднапрамбуд» назапашаны вялізны вопыт будаўніцтва больш за дзве тысячы аб'ектаў самага рознага прызначэння:

  • прамысловага;
  • жыллёвага;
  • сферы адукацыі;
  • спорту;
  • медыцыны.

Першапачаткова, прыярытэтнымі напрамкамі з'яўлялася прамысловае будаўніцтва. За гады дзейнасці арганізацыі былі пабудаваны такія гіганты хімічнай індустрыі, як ААТ "Гродна Азот" і ААТ "Гроднахімвалакно", тонкасуконны камбінат, завод такарных патронаў, завод аўтаагрэгатаў, Гродзенскі гармалзавод, ЦЭЦ-2 і многія іншыя прамысловыя прадпрыемствы Гродзенскага рэгіёну.

ААТ Гроднапрамбуд - ад праекта да ўвасаблення


З кожным годам сфера дзейнасці ААТ "Гроднапрамбуд"пашыралася . Сіламі падраздзяленняў таварыства пабудаваны дзесяткі жылых дамоў у горадзе і на сяле, школ, дзіцячых садоў, аб'ектаў аховы здароўя, спартыўных збудаванняў.

На працягу апошніх дзесяцігоддзяў ААТ "Гроднапрамбуд" эфектыўна і дынамічна развіваецца. Стратэгія развіцця таварыства накіравана на асваенне новых відаў работ і дзейнасці для выканання комплексу работ ад праектавання да здачы аб'екта пад ключ.

У 2005 годзе створана праектна-тэхнічнае ўпраўленне, у 2006 годзе вытворча-будаўнічае упраўленне "Спецбудмантаж", у 2008 годзе будаўнічае ўпраўленне "Спецэнерга", у 2012 годзе да таварыства далучаны вытворчы ўчастак   "Свіслацкая фабрыка лазовай мэблі", у 2013 годзе для работы на аб'ектахБеларусскай АЭС і інфраструктуры г. Астраўца  было створана будаўнічае ўпраўленне «Гроднапрамбуд-Атам».

Кіраўніцтва краіны давярае шматтысячнаму калектыву ААТ "Гроднапрамбуд" самыя важныя і адказныя аб'екты для дзяржавы.

Вагабаў Абдулвагаб Ісаковіч, генеральны дырэктар

ААТ "Гроднапрамбуд" - адна з вядучых арганізацый у будаўнічай галіне


ААТ "Гроднапрамбуд" з'яўляецца вядучай арганізацыяй у будаўнічым комплексе Рэспублікі Беларусь. Кіраўніцтва краіны давярае шматтысячнаму калектыву ААТ "Гроднапрамбуд" самыя важныя і адказныя аб'екты для дзяржавы:

  • Гродзенская ГЭС на р. Нёман
  • Будаўніцтва сумесна з Кітайскай кампаніяй "CITIC" тэхналагічнай лініі па вытворчасці клінкеру "сухім спосабам" на ААТ "Краснасельскбудматэрыялы"
  • Сумеснае швейцарска-беларускае прадпрыемства па вытворчасці чыгуначнага і пасажырскага электратранспарту ў г. Фаніпаль.
  • Рэканструкцыя аэравакзальнага комплексу "Нацыянальны аэрапорт Мінск"
  • Будаўніцтва Беларускай АЭС і горада энергетыкаў у г. Астраўцы.

 

 

Размер шрифта Аа Аа Аа
Цвета сайта ц ц ц
Выключить изображения